Жлобінскі Малады Фронт пачынае барацьбу за мясцовы краязнаўчы музей

2007 2007-02-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 сакавіка спаўняецца год, як быў зачынены Жлобінскі краязнаўчы музэй. Тыдзень таму, старшыня Жлобінскай філіі Маладога Фронту, наведаў гэтую установу, дзе меў магчымасьць размаўляць з намесьнікам гэтага музэя.

Сёньня ж маладафронтавец сустрэўся з кіраўніком гэтага музэя, дзе было вызначана, што з 1 сакавіка 2007 года Малады Фронт распачынае збор подпісаў у падтрымку краязнаўчага музэя. Да мясцовага райвыканкама будуць накіраваныя адпаведныя дакумэнты з трыма асноўнамі патрабаваньнямі:

1. Аднаўленьне працы Жлобінскага краязнаўчага музэя

2. Рэканструкцыя новага будынку музэя.

3. Прывядзеньне ў належны стан усіх вайсковых могілак, помнікаў і захаваньняў.

Трэба дадаць, што на тэрыторыі Жлобінскага раёна знаходзіцца больш за 80 помнікаў, некалькі масавых захаваньняў габрэяў й жаўнераў. Адно ж з галоўных захаваньняў знаходзіцца зараз пад мясцовым Лядовым палацам "Мэталюрг". Што датычыцца новага будынку музэя, дык ён “рэканструюецца” ўжо больш за дванаццаць год (!) і відавочна гэтая праблема ніяк не хвалюе мясцовых уладаў, паведаміла прэс-служба МФ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international