viasna on patreon

Мікола Уласевіч атрымаў літоўскую візу

2013 2013-01-18T11:46:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Каардынатар Беларускай антыядзернай кампаніі Мікола Уласевіч атрымаў візу ў Літву з правам з 9 студзеня наведваць гэтую краіну. Разам з візай яму былі прынесены прабачэнні за мінулагоднюю забарону на ўезд у Літву, дзе ў гэты час праводзіўся рэферэндум па пытанні будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

- Забарона была вынесена не толькі мне, а вялікай колькасці людзей. Я думаю, гэта было зроблена ў сувязі з тым, што ў Літве праходзіла выбарчая кампанія і рэферэндум па будаўніцтве літоўскай АЭС. Напэўна, камусьці з палітыкаў не падабалася наша прысутнасць на абмеркаванні пытання ў літоўскім Сейме, таму і не пусцілі. Забарона была вынесена на 3 месяцы. Я лічу, што яны зрабілі вялікую памылку.

Гэта парушэнне правоў, але ў сувязі з тым, што забарона для яго адменена, Мікола Уласевіч не бачыць сэнсу весці судовыя разбіральніцтвы. Пакуль каардынатар Беларускай антыядзернай кампаніі не збіраецца праводзіць нейкіх новых акцый пратэсту супраць будаўніцтва АЭС, бо ў дачыненні да яго яшчэ не спынена справа па артыкуле 23.4 Адміністрацыйнага кодэксу – непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Па словах Уласевіча, справу сфабрыкавалі пасля затрымання перад выбарамі, чарговы судовы разгляд па гэтым абвінавачванні пройдзе 29 студзеня ў Гарадзенскім абласным судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства