Лідзію Ярмошыну ўзнагародзілі за «ўмацаванне дэмакратыі»
https://spring96.org/be/news/60664
2013
2013-01-18T11:33:04+0300
2013-01-18T11:33:04+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-4.jpg
Адпаведную пастанову 14 студзеня прыняў прэзідыюм савета рэспублікі нацыянальнага сходу.
Старшыня ЦВК узнагароджаная ганаровай граматай нацыянальнага сходу «за заслугі ў развіцці заканадаўства, ва ўмацаванні дэмакратыі і дзейнасць па забеспячэнні правоў і свабод грамадзян».
Адпаведную пастанову мусіць прыняць і кіраўніцтва палаты прадстаўнікоў.
Нагадаем, Лідзія Ярмошына працуе на пасадзе старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі са снежня 1996 года. Незалежныя праваабарончыя місіі не прызнавалі выбары, якія праходзілі пад ейным кіраўніцтвам. Ярмошынай забаронены ўезд у краіны ЕС і ЗША.
.