Зацемкі з няволі. Метамарфоза “нефармала”

2013 2013-01-17T12:47:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_politiken.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Постэр з выявай Алеся Бяляцкага на ўрачыстай цырымоніі ўручэння прэміі свабоды дацкага выдання Politiken

Постэр з выявай Алеся Бяляцкага на ўрачыстай цырымоніі ўручэння прэміі свабоды дацкага выдання Politiken

З ліста Алеся Бяляцкага ад 29 сьнежня 2012 

28 сьнежня мяне канчаткова заваліла лавіна лістоў і паштовак: атрымаў каля 500 пасланняў з Беларусі і з усяго сьвету.

І такім пераходным мосьцікам паміж лістамі з-за мяжы ды лістамі, якія прыйшлі да мяне з Беларусі, магла б стаць віншавальная паштоўка, падпісаная амбасадарамі і прадстаўнікамі дыпламатычных місіяў. Гэта такое вельмі сур’ёзнае і афіцыйнае пасланьне, нягледзячы, здавалася б, на неафіцыйную нагоду – сьвята Божага Нараджэньня і Новага году. Ды і я не зьяўляюся ніякай афіцыйнай асобаю.

Раней, за саветамі, такіх, як я, ды іншых прадстаўнікоў беларускіх няўрадавых арганізацыяў называлі “нефармаламі”. Але вось такая дзіўная ў Беларусі склалася сітуацыя. Што афіцыйныя прадстаўнікі цывілізаваных еўрапейскіх краінаў і ЗША віншуюць з сьвятам чалавека, які сядзіць у зьняволеньні і якога беларускія ўлады лічаць злачынцам.

_____

Пад агульнай назвай “Зацемкі з няволі” сабраныя рознага кшталту ўспаміны, развагі, лірычныя адступленні з лістоў Алеся Бяляцкага, дасланых з бабруйскай калоніі.  

Чытайце таксама:

Зацемкі з няволі. “Хай Бог дасьць пажыць у праўдзе – усім-усім!”

Зацемкі з няволі. Пра адзін жыцьцёвы шлях да беларушчыны

Навагодняя паштоўка Алесю Бяляцкаму ад амбасадараў і дыпламатаў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international