Група ветэранаў нагадала сілавікам пра гонар афіцэра

2013 2013-01-17T12:35:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be


З адкрытым лістом да супрацоўнікаў сілавых структур Беларусі выступіла група людзей старэйшага ўзросту, пераважна ветэранаў працы і пенсіянераў, абураных нападам на Юлію Сцяпанаву. «14 студзеня каля гадзіны ночы ў Мінску на маладую дзяўчыну накінуліся двое невядомых мужчын у цывільным і, паваліўшы ў снег, збілі, абрэзаўшы папярэдне яе валасы», — пішуць аўтары ліста.

«Памятайце, што вы давалі клятву служыць сваёй краіне, свайму народу, і гэта ёсць сэнсам вашага жыцця, вашым святым абавязкам. Вы нікому не павінны прыслугоўваць, як не павінны і выконваць злачынныя загады, якімі б вышэйшымі чынамі яны не аддаваліся», — гаворыцца ў лісце.

Падпісанты цытуюць Кодэкс Афіцэра МУ, ягоны пункт 9: «Здзяйсненне ўчынкаў, несумяшчальных з паняццем афіцэрскага гонару, неспалучальна з далейшым праходжаннем вайсковай службы і цягне за сабой добраахвотны сыход афіцэра з войскаў або яго звальненне па хадайніцтве Афіцэрскага сходу альбо суда гонару афіцэраў».

Сярод падпісантаў ліста — Ніна Багінская, Сяргей Ханжанкоў, Марыя Каржанеўская, Кацярына Садоўская, Таццяна Кім, Ганна й Віктар Шапуцькі, Таццяна Грачанікава, Алена Стома. Усяго пад лістом — 25 подпісаў.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international