У Магілёве насуперак пратэсту гараджан будаўнікі пачалі вырубку бярозавага гаю

2013 2013-01-17T12:03:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salig-les-znish-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 студзеня будаўнікі спілавалі першыя дрэвы, якія замінаюць будаўніцтву элітнага 10-павярховага дома ў мікрараёне “Юбілейны”.

Першы дом, як і тры наступныя, мусяць паўстаць на месцы бярозавага гайка, які, па падліках мясцовых жыхароў, налічвае не меней за 560 дрэваў. Гэтыя дрэвы болей чым 30 год назад былі пасаджаны жыхарамі прылеглых дамоў.

“У будаўнікоў ёсць дазвол на вырубку 14 дрэваў, - гаворыць мясцовы жыхар Аляксандр, - сёння ж вырубілі гэтых дрэваў каля 40. Усе яны, са словах будаўнікоў, замінаюць ім для працы. Кіраўніцтва нам сказала, што яны спачатку вырубаюць, а потым, калі што вырубілі зверхнормы, каб мы фіксавалі і звярталіся да эколагаў. Нібыта, хай яны прыязджаюць, ацэньваюць сітуацыю і ў выпадку неабходнасці штрафуюць”.

Аляксандр таксама адзначае, што раней прадстаўнікі ААТ “Домабудаўніцтва”, якія выконваюць будаўнічыя працы, ужо панеслі пакаранне за спілаваную раней рабіну.

Мясцовыя жыхары збіраюцца і надалей сачыць за вырубкай дрэвай і ў выпадку неабходнасці пісаць скаргі ў розныя дзяржаўныя інстанцыі.

“Мы былі супраць таго, каб тут будавалі дамы. У сувязі з гэтым праходзіла тры стыхійных мітынгі пратэсту, на які выходзілі жыхары прылеглых дамоў, збіраліся подпісы, якія накіроўваліся дэпутатам і чыноўнікам. Будоўлю так і не спынілі.

А ўчора экскаватар прабіў вадаправодную трубу, ад чаго вырыты будаўнікамі катлаван быў цалкам заліты вадой і нагадваў возера. Мы спадзяваліся, што пасля гэтага будоўля прыпынецца, аднак яна працягваецца далей”, - кажа Аляксандр.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international