Чарговая сустрэча прадпрымальнікаў з чыноўнікамі завяршылася безвынікова

2007 2007-02-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле лідэра "Пэрспэктывы" Анатоля Шумчанкі, ужо зразумела, што ўлада не пакідае шанцу індывідуальным прадпрымальнікам на нармальную працу і існаваньне, паведаміла Радыё Рацыя.

27 лютага ў Міністэрстве эканомікі адбылося чарговае паседжаньне рабочай групы па падрыхтоўцы прапановаў для вырашэньня праблемных пытаньняў дзейнасьці індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП).

Як паведаміў старшыня савету Рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня "Пэрспэктыва" Анатоль Шумчанка, у выніковы пратакол паседжаньня па прапанове прадпрымальнікаў - удзельнікаў рабочай групы ўнесеныя патрабаваньні аб адтэрміноўцы да 1 студзеня 2008 года новых правілаў гандлю парфумна-касмэтычнымі таварамі, а таксама вырабамі з футра. Апрача таго, ІП патрабуюць адмяніць палажэньне аб найме трох асобаў зь ліку сваякоў, якое ўтрымліваецца ва ўказе прэзыдэнта № 760 ад 29 сьнежня 2006 года.

- Сёньня ўсе прадпрымальнікі сходзяцца ў адным: у сваім цяперашнім выглядзе ўказ № 760 - гэта проста зьнішчэньне малога бізнэсу, - кажа Шумчанка. - На такіх умовах мы працаваць ня зможам. Сёньня ўрад фактычна распранае народ такімі мэтадамі, бо тавары вырастуць у цане, а асартымэнт значна скароціцца.

Пры гэтым ён зазначыў, што "сёньня рычагоў уплыву на прыняцьце рашэньняў чыноўнікамі ў ІП няма".

- Функцыі саветаў, грамадзкіх аб'яднаньняў і самой рабочай групы зьведзеныя да нуля, - заяўляе Шумчанка, - на прапановы структураў грамадзянскай супольнасьці дзяржава ніяк не рэагуе.

Лідэр "Пэрспэктывы" прагназуе, што "надыйдзе той час, калі чыноўнікаў іхны ж кіраўнік пагоніць апранаць народ, які зараз яны распранаюць".

- Народ хоча купляць добрыя, недарагія і якасныя тавары, - лічыць Шумчанка, - а завозіць іх хутка ня будзе каму. 



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international