Арганізатара “Славянскага марша” Дзмітрыя Дзенісенку пакаралі штрафам

2013 2013-01-16T17:01:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magil-slav-marsh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Славянскі марш" у Магілёве.

"Славянскі марш" у Магілёве.

Па рашэнню суда Ленінскага раёна Магілёва ён мусіць заплаціць дзяржаве тры мільёны рублёў.

Такое рашэнне было прынята сёння, 16 студзеня, суддзёй Тацянай Рубіс. Яна прызнала Дзмітрыя Дзенісенку вінаватым у парушэнні Закону “Аб масавых мерапрыемствах”. Нагодай для пакарання стала тое, штоўдзельнікі мерапрыемства хавалі свае твары за маскамі, што забаронена законам.

У судзе Дзмітрый Дзенісенка сваёй віны не прызнаў і рашэнне назваў палітычна матываваным.

Нагадаем, што 25 лістапада ў Магілёве адбыўся “Славянскі марш”. Мерапрыемства было дазволена мясцовымі ўладамі. У “маршы” прыняла ўдзел каля 40 чалавек. Падчас руху калоны ўдзельнікі выкрыквалі лозунгі “Рускіе вперёд!”, “Слава Росіі!”, “Слава Белой Русі!”

Ужо пасля “Славянскага маршу” міліцыя выявіла парушэнні ў правядзенні мерапрыемства і завяла на арганізатара “марша” адміністрацыйную справу.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international