Наваполацкая міліцыя таксама адсачыла акцыю салідарнасці праз інтэрнэт (фота)

2013 2013-01-16T14:26:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/navapolacak-akcia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў падтрымку гарадзенскіх праваабаронцаў у Наваполацку.

Акцыя ў падтрымку гарадзенскіх праваабаронцаў у Наваполацку.

На гутарку пра фотаздымкі з партрэтам Алеся Бяляцкага на ганках гарадскога суду быў выкліканы наваполацкі актывіст Яўген Парчынскі. Другі ўдзельнік акцыі, Сяргей Малашонак, кажа, што гатовы да любога далейшага развіцця падзеяў – у тым ліку да суду і штрафу.

Яўген Парчынскі распавёў, што ў міліцыі яму прадэманстравалі фотаздымкі, раздрукаваныя з інтэрнэт-сайтаў:

"Начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Юры Пенязь паказаў мне раздрукоўкі і запісаў мае тлумачэнні. А я нічога і не абвяргаў: так, была акцыя салідарнасці – з  Алесем Бяляцкім і з гарадзенскімі праваабаронцамі, якіх аштрафавалі на падставе вось такіх "інтэрнэтавых доказаў" правядзення несанкцыянаванай акцыі. Мае тлумачэнні запісалі ў пратакол, але ці заведзена адміністрацыйная справа па факце несанкцыянаванай акцыі ў Наваполацку, мне не сказалі".

Акцыя салідарнасці прайшла ў Наваполацку 9 студзеня: двое актывістаў сфатаграфаваліся з партрэтамі Алеся Бяляцкага на ганках гарадскога суду,  і яшчэ актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Сяргей Малашанкаў быў сфатаграфаваны з партрэтам Алеся Бяляцкага каля гарадскога аддзела міліцыі

Сяргей Малашонак пакуль што позвы на гутарку з міліцыянтамі не атрымаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international