viasna on patreon

Скаргу актывісткі антыядзернага руху Таццяны Новікавай разгледзіць акружны суд у Вільні

2013 2013-01-16T13:31:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/novikava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Новікава

Таццяна Новікава

16 студзеня ў 13.00 Віленскі акружны адміністратыўны суд разгледзіць
справу па скарзе каардынатара Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяны Новікавай на рашэнне дэпартамента міграцыі Літоўскай Рэспублікі аб
забароне на ўезд у Літву ў мінулым годзе на тэрмін 3 месяцы.

У судзе будуць прадстаўленыя сакрэтныя матэрыялы Міністэрства
замежных спраў Літвы, на падставе якіх каардынатар Беларускай
антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава трапіла ў чорны спіс неўязных.

Гэтае рашэнне было прынята перад рэферэндумам па пытанні будаўніцтва АЭС у
Літве па просьбе Міністэрства замежных спраў нібыта па прычыне таго,
што Новікава пагражае нацыянальнай бяспецы, міжнародным адносінам і
грамадскаму парадку. Тады яна з калегам Мікалаем Уласевічам ехала ў
Літву па запрашэнні арганізатараў канферэнцыі ў Сейме «Літва-Беларусь:
ядзерная суседства", дзе павінна была выступіць з дакладам пра
беларускую АЭС. Як вядома, Новікава і Уласевіч выступаюць супраць
будаўніцтва АЭС у Беларусі, а таксама ў Літве і Калініградскай
вобласці.

 

 

Віленскі акружны суд

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства