Галоўныя навіны
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Актывіста Дзяніса Дзянісава трымаюць у віцебскім сьледчым ізалятары №2

27.02.2007.

Гэта пацьвердзіў дзяжурны сьледчага ізалятару. 27 лютага маці актывіста Раіса Дзянісава перадала сыну перадачу: харчы і цёплае адзеньне. Сустракацца з сынам ёй не дазваляюць. Паводле Раісы Дзянісавай, 28 лютага да Дзяніса пойдзе адвакат, ад якога яна спадзяецца даведацца пра вылучанае абвінавачаньне.

Нагадаем, 25 лютага Дзяніса Дзянісава вывезьлі з гомельскага сьледчага ізалятару ў Віцебск, але высадзілі з цягніка яшчэ да гораду. Раіса Дзянісава распавяла Радыё Свабодзе, як спрабавала сустрэць сына на віцебскім вакзале: “Калі прывязуць, было невядома. Бегала па вакзале, сустракала цягнікі. Ведаеце, як сэрца маці непакоіцца… Але нічога. У нядзелю пайшла ў ізалятар, хацела перадачу перадаць, але ў нядзелю і панядзелак перадачаў не прымаюць, таму нічога не казалі. Толькі сёньня прынялі перадачу”.

Дзяніса Дзянісава затрымалі яшчэ 16 лютага. Летась супраць яго завялі крымінальную справу паводле абвінавачаньня ў “арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”. Паводле гэтага артыкулу актывісту пагражае да трох гадоў зьняволеньня.

Між тым сваякі Дзянісава не выключаюць, што артыкул абвінавачаньня зьменяць, бо ягоную справу перадалі іншаму сьледчаму.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования