Ліквідуецца адна з найбуйнейшых і актыўнейшых беларускіх праваабарончых арганізацыяў – “Прававая дапамога насельніцтву”.

2003 2003-08-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 жніўня Грамадзкае аб’яднаньне “Прававая дапамога насельніцтву” атрымала ліст з Мінскага гарадзкога суда, у якім указана, што “у вытворчасьці Мінскага гарадзкога суда знаходзіцца грамадзянская справа па зыску Упраўленьня юстыцыі Мінгарвыканкаму аб ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня “Прававая дапамога насельніцтву”.

Неабходна адзначыць, што “Прававая дапамога насельніцтву” – адна з найбуйнейшых і актыўнейшых праваабарончых арганізацыяў у Беларусі, якая за час сваёй дзейнасьці з 1998 году аказала прававую дапамогу каля 4 000 маламаёмасным грамадзянам, на працягу апошніх трох гадоў актыўна прадстаўляла інтарэсы інвалідаў, ветэранаў, адзінокіх маці, непаўнагадовых, беспрацоўных у судах. Маніторынгі, якія былі складзеныя па выніках судоў, давалі грамадзкасьці інфармацыю пра шматлікія грубыя парушэньні правоў грамадзянаў з боку дзяржаўных органаў, а таксама ўказвалі на недахопы ў дзейнасьці судовай улады і органаў упраўленьня.

Вядомасьці арганізацыі дадаў удзел прадстаўнікоў арганізацыі ў гучных грамадзка-значных справах, звязаных з выкраданьнем экс-міністра МУС Рэспублікі Беларусь Юрыя Захаранка, віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету РБ Віктара Ганчара, вядомага бізьнесмена Анатоля Красоўскага, аператара ОРТ Дзьмітрыя Завадзкага, а таксама ў справе масавай гібелі людзей на станцыі метро “Няміга”, якая адбылася па нядбайнасьці супрацоўнікаў міліцыі. Грамадзкія назіральнікі, падрыхтаваныя ў аб’яднаньні, прымалі ўдзел у назіраньні за правядзеньнем выбараў у Парламент, прэзідэнта, мясцовыя Саветы. Арганізацыя займаецца адукацыйнай дзейнасьцю ў галіне правоў чалавека, ім выдадзена каля 20 бюлетэняў, кніг, брашур.

Дзейнасьць аб’яднаньня ў гэтым накірунку не засталася без увагі кантралюючых органаў. У верасьні 2002 году Упраўленьнем юстыцыі Мігарвыканкаму па ўказаньні Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь была праведзеная праверкка статутнай дзейнасьці аб’яднаньня.
Па выніках праверкі аб’яднаньню было вынесенае пісьмовае папярджаньне ад 18.09.2002 году, у якім указвалася, што “Прававая дапамога насельніцтву” не мае права прадстаўляць інтарэсы грамадзянаў у судах. Дадзенае папярэджаньне было абскарджанае ў Мінскім гарадзкім судзе, аднак суд прызнаў паярэджаньне Упраўленьня юстыцыі правамерным.
17 красавіка 2002 году міністр юстыцыі вынес загад аб пазбаўленьні ліцэнзіі на права аказаньня юрыдычнай дапамогі старшынёй “Прававой дапамогі насельніцтву” Алега Волчака, пра што ён даведаўся толькі праз паўгода.
У бягучым годзе Упраўленьне юстыцыі Мінгарвыканкаму ніякіх праверак не праводзіла, і сябры аб’яднаньня выказваюць зьдзіўленьне, на падставе чаго пададзены зыск аб ліквідацыі арганізацыі.
Сябры Грамадзкага аб’яднаньня “Прававая дапамога насельніцтву” лічаць, што падобные дзеяньні Міністэрства юстыцыі накіраваныя на пазбаўленьне магчымасьці праваабаронцам аказваць эфектыўную і сваечасовую прававую дапамогу. Яны лічаць, што ўлада, рыхтуючыся да рэферэндуму па зьмяненьні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і працягненьні паўнамоцтваў прэзідэнта, намераная цалам кантраляваць дзейнасьць праваабарончых і іншых грамадзкіх арганізацыяў, якія працуюць з шырокім колам насельніцтва.

Інфармацыйны аддзел ГА ПЦ “Вясна”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international