viasna on patreon

Да Дня беларускай пісьменнасці Быхаў падрыхтуюць са сродкаў, заробленых на суботніках?

2013 2013-01-16T12:51:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/antonau-siargej-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Антонаў

Сяргей Антонаў

Улады Быхаўскага раёна абвясцілі аб правядзенні ў студзені раённага суботніка, прысвечанага падрыхтоўцы да Дня беларускай пісьменнасці, які адбудзецца ў верасні 2013 года ў Быхаве. Заробленыя на суботніку грошы будуць выкарыстаны на ўзнаўленне Быхаўскага замка. Мясцовыя жыхары лічаць, што гэта толькі пачатак разнастайных пабораў з працаўнікоў раёна, якія будуць цягнуцца аж да самага Дня беларускай пісьменнасці.

“Карыстаючыся падрыхтоўкай да Дня беларускай пісьменасці, мясцовыя ўлады, пакуль яшчэ мякка і без моцнага націску, рыхтуюць быхаўчан да прымусовай працы на суботніках і пастаянных пабораў быццам бы на святую справу па аднаўленню Быхава, - кажа быхаўскі пісьменнік і журналіст Сяргей Антонаў. – У раённай газеце і на інтэрнэт-сайце райвыканкама пачалі з’яўляцца асцярожныя намёкі на тое, што жыхарам райцэнтра давядзецца на штосьці скінуцца і дзесьці папрацаваць бясплатна. Між тым, дзіўная справа: калі ў 2004 годзе мясцовыя ўлады здавалі Быхаўскую крэпасць у арэнду індывідуальнаму прадпрымальніку, з мясцовымі жыхарамі ніхто не раіўся. Калі на працягу васьмі гадоў замак са спаленым дахам, пабітымі комінамі і падарванай падлогай быў кінуты на волю лёсу, Быхаўскі райвыканкам грамадскіх саветаў не ствараў. Вось і атрымліваецца, шт о “фрагментавалі” помнік асобныя, надзеленыя ўладай, асобы, а аднаўляць яго прыйдзецца, па трапнаму выразу быхаўскіх ідэолагаў, “усім светам”.

Па словах Сяргея Антонава, суботнік у студзені – гэта толькі першы крок, зараз дні безаплатнай працы будуць праводзіцца ў Быхаве пастаянна. Як кажа пісьменнік, быхаўскія прыватныя прадпрымальнікі і ўладальнікі ПУПаў рыхтуюцца да таго, што ім прыйдзецца “трэсці кішэняй па-добраму”, ну а работнікі дзяржаўных прадпрыемстваў знаходзяцца ў чаканні пастаянных “святаў” безаплатнай працы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства