У межах абвешчанага грамадзкасьцю Года памяці ў сераду 28 лютага ва ўрочышчы Курапаты а 15 гадзіне адбудзецца ўшанаваньне памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

2007 2007-02-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як ужо паведамлялася раней, 20 лістапада 2006 года ў Мінску створаны грамадзкі Аргкамітэт, мэта якога  - "адрадзіць рытуал памінаньня шматлікіх ахвяраў, што будзе адпавядаць векавечным традыцыям і звычаям беларускага народа ў захаваньні памяці аб слаўных продках, выдатных асобах, сьвятых і грэшных, пакутніках, якія заўчасна пайшлі ў зямлю".

Грамадзкі аргкамітэт абвясьціў 2007-мы Годам памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі, а 29 кастрычніка — Днём памяці.

У нашай краіне існуе сорак мэмарыяльных знакаў памяці ахвяраў рэпрэсіяў, і ўсе яны былі ўсталяваныя грамадзкасьцю без удзелу ўладаў. Паводле афіцыйных зьвестак, у Беларусі з 1917 да 1953 году былі рэпрэсаваныя больш за 600 тысяч чалавек. Паводле дасьледчыка гісторыі рэпрэсіяў Ігара Кузьняцова, які абапіраўся на шэраг навуковых дасьледаваньняў, у тым ліку і расейскіх, колькасьць рэпрэсаваных — каля 1,5 мільёна чалавек.

На мінулы дзень памяці, які праводзіўся 30 студзеня, ва ўрочышчы Курапаты прадстаўнікі грамадзкасьці сталі сьведкамі чарговага акту вандалізму: была разламаная мемарыяльная "лава Клінтана"  - сімвалічны знак “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці”, падараваны прэзідэнтам ЗША.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international