Ладуцька адмовіўся прымаць пастара пратэстанскай царквы

2013 2013-01-16T12:08:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/carkva-novae-zhyccio.jpg
Царква "Новае жыццё",  фота newlife.by

Царква "Новае жыццё", фота newlife.by

Менскія ўлады не хочуць размаўляць з прадстаўнікамі пратэстанцкай царквы “Новае жыццё”.

Пра сустрэчу ў гарадскім выканкаме размовы ішлі яшчэ з канца лістапада мінулага года, калі юрыст царквы Сяргей Луканін дамаўляўся на гэтую тэму з намесніцай начальніка аддзелу па прыёме грамадзянаў. Прадстаўнікі царквы хочуць, каб выканкам адмяніў уласнае рашэнне ад 2005 года, паводле якога ў рэлігійнай грамады забралі зямлю. Сустрэча ў выканкаме планавалася ў гэтым месяцы, але, як кажа Сяргей Луканін, тая ж намесніца начальніка паведаміла праз тэлефон пра немагчымасць яе правядзення:

– На жаль, у гэтай сустрэчы нам адмоўлена ў сувязі з тым, што тое пытанне, якое мы планавалі абмеркаваць, па-за кампетэнцыяй старшыні Менгарвыканкама. Гэта для нас было вельмі дзіўна, таму што адзінае пытанне, якое мы думалі абмеркаваць, гэта адмена рашэння Менгарвыканкама ад 2005 года, з якога і пачаўся юрыдычны пераслед нашай царквы. Але па яе словах – так ёй сказаў адказаць памочнік Ладуцька – «без усякіх каментароў».

На гэты момант чальцы пратэстанцкай царквы “Новае жыццё” надалей збіраюцца ў тым самым будынку, а гэта былы кароўнік, перабудаваны ўласнымі сіламі. Праўда, як заўважае Сяргей Луканін, ні будынак, ні зямля фактычна царкве ўжо не належаць. Таму, паводле яго, улады ў любы зручны для іх час могуць аднавіць ціск на рэлігійную супольнасць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international