Freedom House па-ранейшаму бачыць Беларусь сярод несвабодных краін

2013 2013-01-16T09:09:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Амерыканская няўрадавая арганізацыя апублікавала даклад аб свабодзе ў свеце ў 2012 годзе.

Паводле справаздачы, Беларусь застаецца ў ліку несвабодных краін. Як перадае Радыё "Свабода", наша краіна мае ацэнкі 7 (найгоршая з магчымых) паводле палітычных правоў і 6 паводле грамадзянскіх свабодаў.

У 2012 годзе са 195 краінаў у рэйтынгу Freedom House 90 былі свабоднымі. У 27 краінах назіралася пагаршэнне сітуацыі, у тым ліку ў Казахстане, Кеніі, Малі, Нігерыі, Расіі, Турцыі ды Украіне. Паляпшэнне сітуацыі адбылося ў 16 дзяржавах.

З 47 краін, названых несвабоднымі, дзевяць атрымалі мінімальна магчымыя рэйтынгі як у сферы палітычных, так і грамадзянскіх свабодаў: Эрытрэя, Экватарыяльная Гвінея, Паўночная Карэя, Саудаўская Аравія, Самалі, Судан, Сірыя, Туркменістан і Узбекістан. Яшчэ 5 краін атрымалі вынікі, якія былі крыху вышэй, чым у найгоршых — гэта Беларусь, Чад, Кітай, Куба, Лаос і Паўднёвая Асетыя.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international