У Берасьці ў сябраў Партыі БНФ міліцыянты забралі бюлетэнь “Наш выбар”
27.02.2007.
Прэзэнтацыя адноўленага бюлетэню адбылася ў часе абласной справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі Партыі БНФ, што прайшла ў Берасьці. Як паведамила Радыё Свабода, чатырох удзельнікаў канфэрэнцыі, якія вярталіся цягніком “Берасьце — Віцебск”, затрымалі супрацоўнікі транспартнай міліцыі. Міліцыянты забралі 100 асобнікаў бюлетэню “Наш выбар”, каб высьветліць, ці законна выйшла друкаваная прадукцыя.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










