26 лютага ва Ўроцлаве адбылася прэзентацыя кнігі “Саюз палякаў у Беларусі — гісторыя зьнішчэньня незалежнасьці 1988-2005”

2007 2007-02-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аўтарам кнігі зьяўляецца заснавальнік Саюза палякаў Беларусі Тадэвуш Гавін.

Сталіца Ніжняй Сылезіі да нядаўна была партнэрскім горадам Горадні, таму й гэткая падзея адбывалася менавіта ва Ўроцлаве. Больш таго, арганізатарам згаданай сустрэчы зьяўляецца ваявода Ніжняй Сылезіі Кшыштаф Гжэльчык, які ўрачыста адкрыў спатканьне.

Кніга стваральніка й ганаровага старшыні Саюзу палякаў у Беларусі Тадэвуша Гавіна зьяўляецца своеасаблівай хронікай гісторыі гэтай арганізацыі ад першага дня працы да моманту падзелу ў 2005 годзе, паведамляе “Польскае радыё”.

Сам аўтар называе кнігу гісторыяй польскага адраджэньня. Паводле ягоных словаў, яна адрасаваная да палякаў Ліды, Ваўкавыску, Берасьця ды іншых гарадоў Беларусі.

“Кніга Гавіна, гэта незалежны пагляд на сучасную гісторыю польскай меншасьці,”— так акрэсьліў гэтае выданьне Мікола Іваноў — выкладчык Уроцлаўскага унівэрсытэту, які зьяўляецца адным з укладальнікаў гэтага выданьня.

Кніга была выдадзеная ў Польшчы, аднак увесь яе наклад плянуецца перадаць у Беларусь. Ганаровымі гасьцьмі сустрэчы былі: старшыня Канцылярыі польскага прэм’ер-міністра Адам Ліпіньскі, былы амбасадар Польшчы ў Менску Марыюш Машкевіч і вядомы гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч.

Кніга “Саюз палякаў у Беларусі — гісторыя зьнішчэньня незалежнасьці 1988-2005” была выдадзеная Калегіюмам Усходняй Эўропы імя Яна Новака Езяраньскага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international