Уладзіміра Лемеша пакаралі штрафам

2013 2013-01-15T12:17:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lemesh1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лемеш.

Уладзімір Лемеш.

Салігорскага актывіста грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Уладзіміра Лемешпакаралі штрафам у памеры 3 мільёны рублёў. Адміністратыўная справа разглядалася судом Першамайскага раёна Менска. Актывіста звінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ).

***

Увечары 14 студзеня ў Мінску быў затрыманы салігорскі актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Уладзімір Лемеш. Маладзён быў дастаўлены ў Першамайскі РАУС.

З пастарунку актывісту ўдалося патэлефанаваць сваім родным з Салігорску і паведаміць пра затрыманне і месца знаходжання. Па словах блізкіх Уладзіміра Лемеша, яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Справа маладзёна мусіць быць разгледжаная 15 студзеня ў Судзе Першамайскага раёна горада Мінска.

Нагадаем, у ноч з 13 на 14 студзеня ў Мінску, каля пад’езду свайго дому, на яшчэ адну актывістку “Еўрапейскай Беларусі” Юлю Сцяпанаву накінуліся двое невядомых, збілі і, паваліўшы ў снег, абрэзалі дзяўчыне валасы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international