viasna on patreon

"Палёт". Анімацыйны фільм аб праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі (мульфільм)

2013 2013-01-14T15:56:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smertj-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Анімацыйная стужка, створаная таленавітымі валанцёрамі кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання", раскрывае тэму бесчалавечнасці і жорсткасці смяротнага прысуду ў Беларусі. Наша краіна - апошняя ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне.

У межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, акцыі, мэта якіх – інфармаванне грамадства пра наяўнасць смяротнага пакарання. Праваабарончы цэнтр "Вясна", разам з актывістамі кампаніі, стварылі некалькі дакументальных фільмаў на гэтую балючую тэму.  У фільме «Убыл по приговору» разглядаецца праблема існавання кАтаў, што ад імя дзяржавы прыводзяць прысуд у выкананне. Пра адчуванні і эмоцыі  выканаўцаў расстрэлаў  ў фільме распавядае  чалавек, які асабіста прымаў удзел у 134 пакараннях смерцю,  Алег Алкаеў, былы начальнік  СІЗА № 1 г. Мінска, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда». 

Гэтай стужцы папярэднічалі фільмы  “Прычына смерці - прочырк  і “Найвышэйшая мера”.
 
Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. А права на жыццё з’яўляецца неад’емным правам кожнага чалавека.

У 2009 годзе ў Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, мэта якой - спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.

 

"Палёт". Анімацыйны фільм аб праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі (мульфільм)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства