Брэст: незалежная журналістка атрымала афіцыйнае папярэджанне пракуратуры

2013 2013-01-14T12:02:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/litvinchuk-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аліна Літвінчук

Аліна Літвінчук

Аліну Літвінчук, якая з’яўляецца сябрам ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, папярэдзілі аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

У Брэсцкай абласной пракуратуры прышлі да высновы, што аўтарам матэрыялаў, змешчаных на інтэрнэт-старонцы “Радыё Рацыя” за подпісам Алісы Поль, насамрэч з’яўляецца Літвінчук. Між тым, намеснік пракурора вобласці Алаксандр Точка, з якім сустрэлася журналістка, не змог патлумачыць, якім чынам пракуратура прыйшла да такой высновы.

Варта дадаць, што афіцыйную позву журналістка так і не атрымала, і вырашыла сама прыйсці ў наглядную інстанцыю, бо ўжо доўгі час ёй тэлефануюць тэлефануюць невядомыя асобы і заклікаюць наведаць пракуратуру. Міліцыянты і людзі ў цывільным таксама наведваюць кватэру, якую арэндуе Аліна Літвінчук, дапытваюць сваякоў і суседзяў журналісткі.     

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international