Лепшы інспектар лічыць, што былыя зняволеныя – “людзі ўтойлівыя, хлуслівыя”

2013 2013-01-14T11:56:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kruglae-milic-inspektar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старэйшы інспектар крымінальна-выхаваўчай інспекцыі Круглянскага РАУС, маёр міліцыі Таццяна Падаляк у інтэрв’ю раённай газеце “Сельскае жыццё” (№ 3 ад 12 студзеня 2013 г.) выказала сваё стаўленне да людзей, якія маюць судзімасць і якім яна павінна дапамагаць па роду сваёй дзейнасці. Тамара Адольфаўна лічыць, што “Галоўнае, на мой погляд, гэта пастаянны кантроль. Бо тыя, хто вярнуўся з месцаў не гэтак аддаленых, мала прыстасаваныя да жыцця ў грамадстве. Як правіла, гэтыя людзі ўтойлівыя, хлуслівыя. Аднак мы робім усё, каб вярнуць іх у соцыўм. І гэта праца апраўдвае сябе”.

Вельмі своеасаблівае меркаванне і стаўленне да людзей супрацоўніка міліцыі, які, згодна сваёй пасады, павінен якраз і займацца тым, каб аказваць дапамогу былым асуджаным у іх сацыяльнай адаптацыі да нармальнага жыцця, пошуку працы і прафілактыцы правапарушэнняў у іх асяроддзі. Як не дзіўна, але менавіта Таццяна Адольфаўна Падаляк, якая апрыёры лічыць былых асуджаных у асноўным “утойлівымі, хлуслівымі” людзьмі, другі год запар прызнаецца лепшым інспектарам крымінальна-выканаўчай інспекцыі Рэспублікі Беларусь…

Застаецца нагадаць, што ў лютым 2012 года старэйшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Круглянскага РАУС, маёр міліцыі Т. Падаляк у раённай газеце “Сельскае жыццё” выказалася за тое, каб усе правапарушальнікі, якія адбываюць пакаранне, былі пазбаўлены ўсялякіх шансаў на датэрміновая вызваленне.

Сваё меркаванне Т. Падаляк тады абгрунтавала тым , што кожны год парадку ста чалавек у Круглянскім раёне, якія мелі ў мінулым судзімасці па розных артыкулах Крымінальнага кодэксу, “вновь становятся на тропу преступлений и своими дерзкими, а порой и наглыми действиями, снова и снова осознанно приносят жителям нашего района боль, слёзы, тревогу, обиду”.

Лепшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі робіць выснову: “Я твёрдо уверена в том, что человек нарушивший закон, причинивший людям боль, горе, обиды, потери, должен быть изолирован от общества на срок, предусмотренный Уголовным кодексом, без всяких шансов на досрочное освобождение”.

За мінулы год праз улік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі Круглянскага РАУС прайшло 456 чалавек, з іх 158 – не звязаных з пакараннем у выглядзе пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international