Міліцэйская аблава ў клубе

2013 2013-01-14T11:07:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo_gaybelarus_bel_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 У ноч з 12-га на 13-га студзеня адбылася міліцэйская аблава на ЛГБТ-вечарыну праваабарончага праекта "ГейБеларусь" у Віцебску ў клубе "21 стагоддзе". У 00:20 у клуб уварваўся спэцназ і пашыхтаваў наведвальнікаў ўздоўж сценак, з аднаго боку - хлопцаў, з другой - дзяўчат.
Абсалютна ўсіх наведвальнікаў запісвалі на відэакамеру, прымушаючы паведаміць іх асабістыя дадзеныя.
У клубе было прыкладна 60 чалавек. Міліцыя ў сваіх тлумачэннях таго, што адбываецца блыталася, казалі тое, што шукаюць ухілістаў ад войска, ці то наркотыкі. Праўда, пытанні задавалі зусім не звязаныя ні з арміяй, ні з наркотыкамі. Напрыклад, пра тое, што людзі робяць у гэтым клубе, альбо пра тое, як яны даведаліся пра вечарынку.
Пасля “ўсеагульнага перапісу” міліцыянты сышлі. Затрыманняў не было.
Нагадаем, учора, у пятніцу, падобная аблава была здзейсненая на мінскі гей-клуб "Клуб 6_А". Там было каля 100 наведвальнікаў і міліцыя таксама шукала злачынцу.

gaybelarus.by

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international