Напад на Юлю Сцяпанаву

2013 2013-01-14T09:27:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stepanova_t.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юля Сцяпанава

Юля Сцяпанава

14 студзеня каля гадзіны ночы ў Менску на актывістку “Еўрапейскай Беларусі” Юлю Сцяпанаву накінуліся двое невядомых і, паваліўшы ў снег, абрэзалі дзяўчыне валасы.

Пра гэта паведамляе ў фэйсбуку сяброўка актывісткі Вольга Нікалайчык. Напад адбыўся ля яе ўласнага пад'езда ў Мінску каля 1 гадзіны ночы 14 студзеня, калі Юля ішла дадому з аўтобуснага прыпынку. Незнаёмцы нецэнзурна лаяліся наконт яе палітычных перакананняў. У Сцяпанавай у кроў разбітая губа.

Сцяпанава пракаментавала начны напад “Еўрарадыё”: «Я ішла дадому. З-за вугла выскачылі двое. Адзін схапіў мяне за рукі ззаду, другі абрэзаў валасы - вельмі коратка. Потым кінулі ў снег тварам. Пры гэтым пагражалі і патрабавалі спыніць збіраць дапамогу для палітычных рэпрэсаваных. Я гэтым займалася праз сацыяльныя сеткі».

Юля  Сцяпанава і раней атрымлівала ананімныя пагрозы, як мяркуецца, ад спецслужбаў. Яе рахунак на «Фэйсбуку» неаднаразова быў ўзламаны, а ў паштовую скрыню укідаліся лісты з пагрозамі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international