viasna on patreon

У Салігорску працягваецца высечка гарадскога лесапарку

2013 2013-01-11T19:43:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-les-siak-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абаронцы салігорскага лесу атрымалі чарговую паразу ў барацьбе за здаровы навакольны асяродак. З дазволу мясцовых уладаў мінскія забудоўшчыкі высеклі апошні кавалак салігорскага лесапарку у зялёным трохкутніку паміж вуліцамі Заслонава і Казлова.

Нагадаем, напярэдадні новага году па вуліцы Лясной, у водаахоўнай зоне Салігорскага вадасховішча, было знішчана каля двух гектараў лесу першай катэгорыі. Новы год у сталіцы шахцёраў пачаўся з чарговай высечкі дрэваў у лесапракавых зонах.

- Для нашых уладаў ужо сталася звычкаю рабіць паскудствы ў святы. То рубель дэвальвуюць, то дрэвы высякуць пакуль народ святкуе Каляды ды сустракае Новы год, - кажа актывіст мясцовай кампаніі “Абаронім лес” Уладзімір Шыла. - Гэтыя дрэвы, як і лесапарк па вуліцы Лясной, летась мы здолелі адстаяць, але прынцыповае рашэнне ўладаў на высечку было прынята. На жаль, салігорскі лес працягваюць высякаць.

Актывіст лічыць, што для абароны лесу патрэбны актыўныя дзеянні больш шырокіх колаў грамадства. Пакуль жа за права на здаровы навакольны асяродак у Салігорску змагаюцца адзінкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства