viasna on patreon

Мытнікі ўкраінска-беларускай мяжы на 11 гадзін затрымалі аўтобус са студэнтамі і школьнікамі, актавістамі розных моладзевых арганізацыяў

2007 2007-02-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 лютага ў 3-30 раніцы на памежным пераходзе “Макраны” украінска-беларускай мяжы на 11 гадзін быў спынены аўтобус накірункам Львоў - Менск, у якім з вандроўкі вярталіся дамоў студэнты і школьнікі старэйшых класаў, агулам 42 чалавека, актавісты розных моладзевых арганізацый.

Падчас дагляду мытнікамі было знойдзена і канфіскавана некалькі дыскаў з фільмам “Плошча”, а таксама забраны ноўтбук Дар'і Румянцавай для праверкі інфармацыі, што знаходзілася на ім.

На працягу 11 гадзін мытнікі трымалі моладзь на мяжы, не тлумачачы прычынаў, якія гэтаму паспрыялі, паведаміў dzedzich.org.

Па словах тых, хто стаў сведкам выпадку, людзі, што праводзілі агляд, увесь час з кімсьці кансультаваліся па тэлефонах наконт далейшых дзеянняў.

Гэты выпадак не адзіны. Дагляды дэмакратычных актывістаў не рэдкасць на беларуска-польскай і беларуска-украінскай мяжы з боку беларускіх мытнікаў.

Застаецца дадаць, што адпаведна правілаў мытнай службы на праверку і дагляд аўтобуса пры перасячэнні ім дзяржаўнай мяжы адведзена 20 хвілін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства