viasna on patreon

Арцём Пракапенка па-ранейшаму не збіраецца прасіць пра памілаванне

2013 2013-01-11T14:22:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітвязень Арцём Пракапенка патэлефанаваў бацькам з Магілёўскай калоніі акурат на праваслаўнае Раство. Падчас размовы ён паведаміў, што схапіў прастуду, але з большага адчувае сябе нармальна. Ходзіць на працу, спагнанняў не мае, прашэнне пра памілаванні па-ранейшаму пісаць не збіраецца. Пра гэта Рацыі паведаміла маці палітвязня Віялета Пракапенка.

- Ён трымаецца. Але яшчэ раней казаў, каб я з ім нават гутаркі не заводзіла на тэму прашэння пра памілаванне, бо канчаткова вырашыў. Бацька ездзіў да яго. Я думала, што, магчыма, пасля гэтага ён неяк зменіць сваё рашэнне, але не, будзе да канца праходзіць усе выпрабаванні.

Арцём Пракапенка быў асуджаны разам з Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамалотавым да 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзела КДБ. У верасні мінулага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю, пасля таго як напісаў прашэнне пра памілаванне на імя Лукашэнкі. Арцём Пракапенка і Яўген Васьковіч адмаўляюцца пісаць такое прашэнне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства