У Свабодны тэатр зноў прыходзіла міліцыя

2013 2013-01-11T12:29:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/free_belarus_theatre.jpg
Беларускі свабодны тэатр

Беларускі свабодны тэатр

Увечары 10 студзеня супрацоўнікі міліцыі з’явіліся на спектакль «Родныя і блізкія».

Пра гэта паведаміў у фэйсбуку рэжысёр Свабоднага тэатра Уладзімір Шчэрбань.

«Толькі што пачалі спектакль „Родныя і блізкія“. Перад пачаткам, нібы ў навагоднім ранішніку, з’явіўся… не, не Дзед Мароз, а, вядома ж, наша доблесная міліцыя. Перапісалі пашпартныя дадзеныя ўдзельнікаў, пасля чаго сышлі. І на тым дзякуй, хоць маглі б ужо і запомніць. Хтосьці добра сказаў: „Усё ваша новае жыццё — гэта толькі працяг старога“. Дакладней і не скажаш. З Новым годам, таварышы», — напісаў рэжысёр.

Нагадаем, што супрацоўнікі міліцыі цягам апошняга месяца прыходзілі на спектаклі БСТ тройчы і перапісвалі пашпартныя дадзеныя гледачоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international