Сябра "шпіёна" Гайдукова зноў дапыталі ў КДБ

2013 2013-01-11T10:51:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bagdanau_illia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Багданаў, актывіст незарэгістраванага наваполацкага "Саюза маладых інтэлектуалаў" (фота gazetaby.com)

Ілля Багданаў, актывіст незарэгістраванага наваполацкага "Саюза маладых інтэлектуалаў" (фота gazetaby.com)

Актывіст аргкамітэта па стварэнні БХД Ілля Багданаў з канца снежня мінулага году з'яўляецца  другім падазраваным у крымінальнай справе за "здраду дзяржаве", распачатай супраць яшчэ аднаго наваполацкага актывіста Андрэя Гайдукова. Следчы Алег Барысевіч вырашыў, што паказанні хлопцаў разыходзяцца, і вырашыў дапытаць іх падчас вочнай стаўкі.

Верагодна, вочная стаўка адбудзецца ў мінскім СІЗА КДБ 15 студзеня, паведаміў Ілля Багданаў пасля чарговага допыту ў віцебскай управе КДБ. Іншых дэталяў актывіст расказваць не можа, бо даў падпіску аб неразгалошванні. Разам з ім на допыце прысутнічаў адвакат, але называць ягонае прозвішча Багданаў  пакуль лічыць немэтазгодным.

Допыт працягваўся каля трох гадзінаў, і хлопца адпусцілі – ніякіх мераў стрымання супраць яго не ўжыта. Тым не менш,  затрыманы 8 лістапада ў Віцебску "падчас закладкі тайніка"  Гайдукоў знаходзіцца ў менскім СІЗА КДБ. Яго трымаюць пад вартай ужо два месяцы, мяняючы месцы ўтрымання: спачатку хлопца адвезлі ў менскі СІЗА КДБ, потым праз месяц перавялі ў віцебскі СІЗА, а напрыканцы мінулага году зноў перавезлі ў Менск.

Сваякі і знаёмыя Гайдукова турбуюцца за ягоны лёс, бо ў апошніх лістах дадому хлопец пісаў пра "грандыёзныя фальсіфікацыі". Родныя і сябры лічыць абвінавачанне ў шпіянажы абсурдным і звязваюць ціск з боку КДБ з грамадскай дзейнасцю Андрэя Гайдукова: яго некалькі разоў затрымлівалі падчас "маўклівых акцый пратэсту",  і  "людзі ў цывільным"  пагражалі яму "непрыемнасьцямі" за апазіцыйныя  палітычныя погляды. Апошнія некалькі дзён перад затрыманнем ён рыхтаваў дакументы для рэгістрацыі наваполацкай суполкі "Саюз маладых інтэлектуалаў".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international