Амаль тыдзень у гомельскім сьледчым ізалятары ўтрымліваеца моладзевы актывіст, удзельнік намётавага мястэчка ў Менску Дзяніс Дзянісаў

2007 2007-02-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяніс Дзянісаў стаў вядомым пасьля падзеяў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску падчас леташніх выбараў прэзыдэнта. Менавіта ён зь сябрамі пачаў ставіць намёты на плошчы, пасьля ён адбыў за гэта 10-дзённы арышт на Акрэсьціна.

Пра магчымыя прычыны затрыманьня “Польскаму радыё” распавядае адзін з моладзевых актывістаў Алесь Мазур.

“Летам яны правялі ў Віцебску акцыю, па выніках якой была ўзбуджаная крымінальная справа за быццам бы арганізаваныя дзеяньні ад групы асобаў, якія былі прычынаю масавых беспарадкаў. Тады па той справе праходзілі дзьве асобы, хаця арыштаваных было болей. Сярод іх і Тацяна Елавая, якая фактычна ўцякла зь Беларусі й навучаецца зараз у Вільні. Дзяніс застаўся ў Беларусі, хаця быў увесь гэты час у напаўлегальным становішчы. Такім чынам, хутчэй за ўсё гэтае затрыманьне зьвязанае з гэтай справай, бо нічога іншага яны не рабілі”.

Сяброўка Дзяніса Тацяна Дзядок кажа, што да пазаўчорашняга дня яму нават не дазвалялі перадаць ежу й цёплыя рэчы. Учора ў Гомелі гэта ўдалося зрабіць брату Дзяніса. Пасьля затрыманьня Дзянісаў меў магчымасьць праз тэлефон паведаміць падрабязнасьці затрыманьня:

“Яны яму прад’явілі пастанову, на падставе якой адбываецца арышт. У ёй быў пазначаны арт. 342 частка І КК РБ “Арганізацыя групавых дзеяньняў, груба парушаючых грамадзкі парадак”. Там таксама было запісана, што ён павінен утрымлівацца пад вартай. Спачатку яго накіравалі ў лінейны аддзел у Гомелі. А пазьней перавезьлі ў СІЗА. Пакуль што ніякага абвінавачаньня яму не прад’явілі, гэта могуць зрабіць пасьля таго, як ён пройдзе па этапу. Яго павінны перавесьці ў Менск, а пазьней - у Віцебск. Афіцыйна кажуць, што дата этапу стане вядомай непасрэдна ў той дзень, калі яго й будуць этапаваць”.

Між тым да гэтага часу да Дзяніса не пусьцілі адваката. Адбыцца гэта зможа толькі пасьля таго, калі Дзяніса перавядуць у Віцебск.

Мама Дзянісава Раіса Аляксееўна неаднаразова тэлефанавала ў Гомельскі сьледчы ізалятар, але там ёй адмаўляліся паведаміць хаця б нейкія падрабязнасьці пра сына:

“Яго павінны перавесьці 24 лютага, хаця ёсьць інфармацыя, што здарыцца гэта можа й 23 лютага. Пра абвінавачаньне нічога ня кажуць. Вядома, што перавесьці павінны ў СІЗА №2 у Віцебску. Я не разумею, чаму яго затрымалі, маглі проста ўзяць падпіску аб нявыезьдзе. Ён жа ніякага крыміналу не ўчыніў. Зьнялі зь цягніка і ўсё”.

Крымінальная справа супраць Дзяніса Дзянісава цягнецца ўжо паўгоду. Да гэтай пары на допытах па гэтай справе пабывала больш за 80 асобаў, неаднаразова адбываліся вобшукі ў кватэрах актывістаў “БУНТу”. За парушэньне артыкулу 342 КК РБ, які пакуль інкрымінуецца Дзянісаву, пагражае да 3 год пазбаўленьня волі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international