Еўрапейскія студэнты-дэмакраты патрабуюць вярнуць Еўрапейскі Гуманітарны Ўніверсітэт у Менск і стварыць на Беларусі ўмовы для навучаньня на беларускай мове
23.02.2007.
Еўрапейскія студэнты-дэмакраты на паседжаньні ў Беластоку прынялі рэзалюцыю, у якой патрабуюць ад беларускага ўрада вярнуць ЕГУ, што месьціцца зараз у Вільні, назад у Менск. Сярод іншых патрабаваньняў Еурапейскія студэнты-дэмакраты пастанавілі легалізаваць працу Коласаўскага ліцэю і стварыць роўныя ўмовы для навучаньня беларускіх грамадзянаў як на беларускай так і на расейскай мовах.Еўрапейскія студэнты-дэмакраты аб’ядноўваюць студэнцкія арганізацыі больш як з 20 эўрапейскіх краінаў, большасьць якіх зьяўляюцца краінамі-сябрамі Еўразьвязу, паведаміла прэс-служба Маладога Фронту.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










