Камітэт па правах чалавека ААН стаў на бок віцебскай пенсіянеркі-актывісткі (фота)

2013 2013-01-09T16:41:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pivanos-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 сакавіка 2008 году спадарыня Антаніна Піванос вырашыла зрабіць падарунак апазіцыянеру Барысу Хамайду – прынесла яму вышыванку са словамі малітвы "Ойча наш". Вышытыя чырвонымі ніткамі на белай тканіне, гэтыя словы міліцыянты расцанілі як плакат апазіцыйнага зместу. І Антаніна Піванос была пакараная штрафам у памеры дзьвюх базавых велічынь нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.

Інцыдэнт адбыўся ў Дзень Волі каля так званага Сіняга дому, дзе спадар Хамайда распаўсюджваў незалежную прэсу. У той самы дзень адбыўся працэс у Чыгуначным райсудзе, дзе спадарыня Антаніна спрабавала пераканаць суддзю, што на ўручэнне падарунку, хай сабе і ў грамадскім месцы, не патрэбная санкцыя ўладаў. Тым не менш, суд скончыўся штрафам для актывісткі і канфіскацыяй "крамольнай" вышыванкі. Абскардзіць гэтае рашэнне не ўдалося ні ў Віцебскім абласным, ні ў Вярхоўным судзе…

Пасля звароту Антаніны Піванос у Камітэт па правах чалавека ААН прайшло больш за 4 гады, але рашэнне актывістка атрымала станоўчае. Згодна з ім, у дачыненні да спадарыні Піванос быў парушаны артыкул 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Паводле частка 2 гэтага артыкулу, грамадзяне дзяржаў – удзельніц Пакту, сярод якіх ёсць і Беларусь, маюць права на вольнае выказванне сваіх думак.  Менавіта гэтае права жыхаркі Віцебску было незаконным чынам парушана.

Паводле рашэння  Камітэту, беларускія ўлады абавязаныя выплаціць кампенсацыю, пакрыць панесеныя актывісткай выдаткі і вярнуць канфіскаваную  маёмасць.

 

ФОТА: Антаніна Піванос са сваёй вышыванкай.2008 год

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international