Еўрадэпутат Марэк Мігальскі падтрымаў гарадзенскіх праваабаронцаў

2013 2013-01-09T09:32:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/migalski-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі

У суботу, 5 студзеня, суд у Гародні прысудзіў трох абаронцаў правоў чалавека, які сфатаграфаваліся з выявамі кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, у выглядзе штрафу ў памеры 1,5 млн. рублёў кожнаму.
Еўрадэпутат Марэк Мігальскі ўжо вынес гэтае пытанне на разгляд Еўрапейскай камісіі і заклікаў умяшацца і выступіць супраць рэпрэсій актывістаў у Беларусі.
Мігальскі нагадаў, што актывісты Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч 10 снежня мінулага года, з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека, сфатаграфаваліся з Дэкларацыяй правоў чалавека і плакатамі з выяваю Алеся Бяляцкага.
Гродзенская міліцыя класіфікавала гэтыя дзеянні, як "незаконныя пікеты."
Як падкрэсліў д-р Мігальскі, "хваля рэпрэсій супраць беларускіх грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў апазіцыі расце. Грамадзяне па-ранейшаму пазбаўленыя права вызнаваць свае погляды і ўдзельнічаць у мірных акцыях пратэсту".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international