Гомельскія міліцыянты адрэагавалі на ўчынак праваабаронцаў

2013 2013-01-09T08:50:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гомельскія міліцыянты адрэагавалі на прызнанне Леаніда Судаленкі і Анатоля Паплаўнага, якое яны зрабілі ў знак салідарнасці з гарадзенскімі калегамі. Праваабаронцы папрасілі прыцягнуць іх да адміністрацыйнай адказнасці за развернутую ў інтэрнэце акцыю падтрымкі палітзняволенага Алеся Бяляцкага. На імя начальніка Чыгуначнага РАУСа Гомеля быў адпраўлены адпаведны замоўны ліст. Праз некалькі гадзінаў пасля яго адпраўкі да Леаніда Судаленкі патэлефанаваў супрацоўнік праваахоўных органаў. Як распавёў праваабаронца, міліцыянт спрабаваў узяць тлумачэнні наконт заявы.

Леанід Судаленка:

- Калі такая практыка (як у выпадку з гарадзенскімі праваабаронцамі) пойдзе, дык тады за любы фотаздымак можна будзе прыцягваць да адказнасці. Напрыклад, я заўтра выйду на плошчу са сваімі дзецьмі і буду фатаграфавацца з імі каля елкі. Дык мне таксама скажуць, што я праводжу нейкі пікет. Асабліва, калі ў руках у маіх дзяцей будуць малюнкі. І неабавязкова гэта будуць фотаздымкі зняволенага праваабаронцы. Мае дзеці могуць стаяць з выявамі якіх-небудзь казачных герояў, а гэта будзе кваліфікавана кімсьці як незаконная акцыя. А ўвогуле, у нас нідзе ў законе не прапісана, што забараняецца стаяць, фатаграфавацца, а потым размяшчаць гэтыя фотаздамкі ў сетцы Інтэрнэт.

Гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча аштрафавалі на 4,5 мільёны за фотасэсію з партрэтам палітзняволенага Алеся Бяляцкага. Гомельскія правабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны, якія таксама ладзілі падобную акцыю, заяўляюць, што гатовыя панесці пакаранне ў знак салідарнасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international