21 лютага быў затрыманы за распаўсюд улётак чатырнаццацігадовы Антон Леванеўскі, сын былога палітзьняволенага

2007 2007-02-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары Антона Леванеўскага затрымала ахова гарадзенскага рынку “Карона” , калі хлопец раздаваў улёткі з паведамленьнем пра планаваны ў Менску мітынг прадпрымальнікаў. Як паведаміў Валеры Леванеўскі, каб давесьці хлопца да дзяжурнай машыны, адзін з міліцыянтаў надзеў яму на руку кайданкі, якія зьнялі ў машыне. Антона спачатку даставілі ў Ленінскі райаддзел міліцыі Гродна, пратаколу затрыманьня і канфіскацыі ўлётак не складалі. Па прозьбе бацькі, з пастарунку хлопца адвезьлі дадому.

Былы палітзьняволены, лідэр прадпрымальніцкага руху Валеры Леванеўскі лічыць парушэньнем ужываньне кайданкоў у дачыненьні да непаўнагадовага. Ён паставіў пытаньне аб узбуджэньні крымінальнай справы супраць міліцыянтаў, якія дапусьцілі незаконныя дзеяньні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international