Брэст: прыхільнікі гурта“Дай Дарогу!” сабралі сродкі, каб сплаціць штраф на карысць чыноўніцы гарвыканкаму

2013 2013-01-08T16:43:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rukovoditel-otdela-po-delam-molodezhi-brestskoho-horispolkoma-tatjana-boriszczik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Tatsiana Baryshchyk

Tatsiana Baryshchyk

Каля 30 чалавек, якія неабыкавыя да творчасці гэтага музычнага калектыву, прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці і літаральна за тыдзень назбіралі 1 мільён рублёў, каб лідэр гурта Юрый Стыльскі змог заплаціць штраф.

Нагадаем, што музыку з гурта “Дай Дарогу!” суд Ленінскага раёну Брэста пакараў нібыта за абразу гонару і годнасці начальніка аддзела па справах моладзі Брэсцкага гарвыканкама Таццяны Барышчык.   Падставай для судовага разбіральніцтва была заявы Барышчык з нагоды змешчанага ў Інтэрнэце (у сацыяльнай сетцы “Вконтакте”) паведамлення музыканта Юрыя Стыльскага, дзе ён пералічыў чыноўнікаў, якія, на яго думку, спрычынілся да забароны канцэрта гурта “Дай Дарогу!”. Сярод узгаданых асобаў, была і Таццяна Барышчык, якая палічыла, што ў каментарах да гэтага паведамлення былі змешчаныя абразлівыя выразы ў яе адрас. Хаця каментары не належылі менавіта Стыльскаму, суд прызнаў яго вінаватым і пакараў штрафам памерам у 10 базавых велічынь.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international