22 лютага судовае паседжаньне па справе пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» зноў не адбылося, яно перанесенае на няпэўны час
23.02.2007.
На 22 лютага з 20 было перанесенае судовае паседжаньне ў Вышэйшым гаспадарчым судзе. Аднак гэтым разам прадстаўнік Камітэту па землеўпарадкаваньню Менгарвыканкаму Ігар Касьпяровіч хадайнічаў аб запрашэньні ў суд у якасьці эксьперта прадстаўніка Дзяржкамітэту маёмасьці. На думку сп. Касьпяровіча, ён дапаможа Менгарвыканкаму правільна пабудаваць лінію абароны і зможа патлумачыць суду, ці выкарыстоўвала царква зямельны надзел па прызначэньню, ці не.Юрыст царквы "Новае жыцьцё" Сяргей Луканін у сваю чаргу заявіў, што яны ў дастатковым аб’ёме прадставілі ўсе доказы, таму не разумее, чаму судзьдзя Караткевіч пагадзілася на хадайніцтва прадстаўніка Менгарвыканкаму і зноў адклала судовае паседжаньне на няпэўны тэмін. Кіраўніцтва царквы бачыць зацягваньне разгляду іску слабасьцю пазіцыяў сталічных уладаў.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









