22 лютага судовае паседжаньне па справе пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» зноў не адбылося, яно перанесенае на няпэўны час

2007 2007-02-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На 22 лютага з 20 было перанесенае судовае паседжаньне ў Вышэйшым гаспадарчым судзе. Аднак гэтым разам прадстаўнік Камітэту па землеўпарадкаваньню Менгарвыканкаму Ігар Касьпяровіч хадайнічаў аб запрашэньні ў суд у якасьці эксьперта прадстаўніка Дзяржкамітэту маёмасьці. На думку сп. Касьпяровіча, ён дапаможа Менгарвыканкаму правільна пабудаваць лінію абароны і зможа патлумачыць суду, ці выкарыстоўвала царква зямельны надзел па прызначэньню, ці не.

Юрыст царквы "Новае жыцьцё" Сяргей Луканін у сваю чаргу заявіў, што яны ў дастатковым аб’ёме прадставілі ўсе доказы, таму не разумее, чаму судзьдзя Караткевіч пагадзілася на хадайніцтва прадстаўніка Менгарвыканкаму і зноў адклала судовае паседжаньне на няпэўны тэмін. Кіраўніцтва царквы бачыць зацягваньне разгляду іску слабасьцю пазіцыяў сталічных уладаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international