Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Былы палітзьняволены Сяргей Скрабец стварае моладзевы рух

23.02.2007.

Па зьвестках Радыё Свабоды, новая моладзевая структура будзе называцца Моладзевым рухам імя Кастуся Каліноўскага.

Запланаваная і першая акцыя гэтага руху – мітынг у падтрымку Аляксандра Казуліна і іншых палітвязьняў. Сёньня спадар Скрабец зьбіраецца зьвярнуцца ў Менскі гарвыканкам з заявай на правядзеньне мітынгу.

Паводле стваральнікаў руху імя Кастуся Каліноўскага Сяргея Скрабца і Сяргея Галаганюка, колькасьць сябраў арганізацыі ў розных гарадах Беларусі зараз абагульняецца. Большасьць гэтай моладзі ўжо была далучаная да партыяў і рухаў і ўдзельнічала ў палітычных акцыях.

Чаму зьявілася патрэба ў новай структуры і чым яна будзе розьніцца ад дзейных патлумачыў Сяргей Галаганюк: «Мы хочам стварыць альтэрнатыву БРСМ. Канечне, яго можна назваць палітычным моладзевым рухам і ён, натуральна, будзе дэмакратычным. Сёньня ўсе арганізацыі трымаюцца нейкіх сваіх ідэяў. Мы бы хацелі праз перамовы злучыць у нашым руху ўсе моладзевыя аб’яднаньні. Бо лебедзя, рака і шчупака ўжо надакучыла бачыць. А будучыня за моладзьдзю».

Паводле спадара Галаганюка, пасьля першай акцыі ў падтрымку палітзьняволеных, мае адбыцца зьезд і рэгістрацыя новых каліноўцаў. Наколькі запатрабаваным сёньня ёсьць новы моладзевы рух гаворыць палітолаг Уладзімер Мацкевіч: «Сёньня ў Беларусі мы маем такі парадокс, што арганізацыі не выконваюць тых функцыяў, дзеля якіх ствараліся. Здавалася б, гэта патрабуе стварэньня новых арганізацыяў. Але ж, калі няма ідэі  як і чым яны будуць адрозьнівацца ад старых, то мы і надалей будзе пладзіць тыя ж самыя, ні на што ня здольныя арганізацыі, якія крытыкуем і сёньня. Іншая рэч, што спрабаваць трэба і, калі ёсьць добрая дэбютная ідэя, то можна імкнуцца стварыць нешта такое, што будзе кардынальным чынам розьніцца ад таго, што ёсьць сёньня».

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования