Гомельскія праваабаронцы просяць міліцыю прыцягнуць іх да адказнасці

2013 2013-01-08T10:16:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-gomel-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны. Акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага

Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны. Акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага

Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны просяць начальніка АУС Чыгуначнага раёна Гомеля Генадзя Хмарыка прыцягнуць іх да адміністрацыйнай адказнасці за размешчаную ў сетцы Інтэрнэт фатаграфію, на якой яны выказваюць салідарнасць і віншуюць з юбілеем свайго калегу, палітычнага зняволенага Алеся Бяляцкага.

Праваабаронцы пачалі акцыю салідарнасці са сваімі гродзенскімі калегамі Віктарам Сазонавым, Раманам Юргелям і Уладзімірам Хільмановічам, якіх прыцягнулі да адказнасці за размешчаную ў сетцы Інтэрнэт фатаграфію з партрэтамі Алеся Бяляцкага і брашурамі Усеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека.

“5 студзеня бягучага года ў Гродне суд Ленінскага раёна прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці гродзенскіх праваабаронцаў за размешчаную ў сетцы Інтэрнэт фатаграфію, на якой яны трымаюць партрэты зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і брашуры Усеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека. Падставай для прыцягнення нашых калег да адказнасці паслужылі рапарты супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага раёна Гродна, якія угледзеўшы ў гэтым медыйнам факце падзею і склад правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 23.34 КаАП РБ, склалі і перадалі ў суд адміністрацыйныя пратаколы за правядзенне несанкцыянаванага пікету”, - напісалі ў міліцыю гомельскія праваабаронцы.

“Даводзім да Вашай увагі, што з нашага боку таксама было здзейснена па месцы нашага знаходжання аналагічнае адміністрацыйнае правапарушэнне, калі мы размясцілі ў сетцы Інтэрнэт фатаграфію, на якой сфатаграфаваныя з тэкстамі салідарнасці і пажаданняў з нагоды 50-ці гадовага юбілею нашага калегі, палітычна зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага (фота з сайта прыкладаецца). Па паказаным факце здзяйснення з нашага боку адміністрацыйнага правапарушэння просім пачаць у дачыненні да нас адміністрацыйны працэс”, - такім незвычайным спосабам праваабаронцы паказваюць неадэкватнасць і абсурд адміністрацыйнай справы ў Гродне.

Паводле http://gomelspring.org/

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international