Дасьледчык сталінскіх рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў 22 лютага паведаміў, што міліцыя адмовілася ад распачынаньня крымінальнай справы па факце разбурэньня «лавы Клінтана» ў Курапатах

2007 2007-02-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кузьняцоў атрымаў з Бараўлянскага аддзелу міліцыі пісьмовы адказ на сваю заяву — «не было ўстаноўлена дастатковых зьвестак, што ўказваюць на прыкметы злачынства», сьцьвярджаецца ў тым адказе, а ў сувязі з гэтым «устанавіць асобу, якая пашкодзіла мэмарыяльную лаўку, а таксама сьведак таго, што здарылася, не ўяўляецца магчымым».

Паводле Кузьняцова, зараз грамадзкасьці бессэнсоўна зьвяртацца ў міліцыю па пытаньнях забесьпячэньня ўрочышча Курапаты. Ён нагадаў , што некалькі гадоў таму ўлады таксама адкінулі прапанову грамадзкасьці самой арганізаваць ахову ўрочышча.

"Такім чынам, вандалы атрымалі магчымасьць беспакарана ўчыняць у Курапатах любыя правапарушэньні і злачынствы, - пракаментаваў Радыё Рацыі сп. Кузьняцоў.

Мэмарыяльны знак у Курапатах «Ад народу Злучаных Штатаў Амэрыкі народу Беларусі дзеля памяці» ўстанавіў у 1994 годзе прэзыдэнт Біл Клінтан — з таго часу вандалы апаганьвалі гэты знак 11 разоў. Праваахоўныя ворганы ні разу ня выявілі злачынцаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international