На "Белсаце" выйшаў фільм пра Алеся Бяляцкага і дзейнасць "Вясны"

2013 2013-01-08T00:32:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/videakamera.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтральнымі фігурамі дакументальнай стужкі сталі старшыня ПЦ "Вясна", а таксама ягоная жонка Наталля Пічук і настаўніца Наталля Ільініч, якую па палітычных прычынах звольнілі з працы і якой праваабаронцы дапамагалі абараняць свае правы.

Вольга Швед, рэжысёрка: «Гісторыя найноўшай Беларусі – гэта гісторыя рэпрэсіяў. Кожная лёсавызначальныя падзея – выбары, павелічэнне коштаў, змена заканадаўства – сканчаецца рэпрэсіямі. Арганізацыя ж дапамогі рэпрэсаваным – у наўпроставай канфрантацыі з рэпрэсіўнымі органамі. Такім чынам, Алесь Бяляцкі стаўся у пэўным сэнсе асабістым ворагам Аляксандра Лукашэнкі. Бо ўсведамляючы, што ў выпадку праблемаў табе ёсць каму дапамагчы, перастаеш баяцца сказаць, што думаеш, ці пайсці на акцыю пратэсту».

Арганізацыя дапамогі рэпрэсаваным «Вясна’96» узнікла ў 1996-м, праз два гады пасля таго, як Лукашэнка зрабіўся прэзідэнтам.

Фільм паказвае гісторыю праваабарончага цэнтру на фоне найноўшай гісторыі Беларусі. Цэнтральная постаць стужкі – Алесь Бяляцкі, ён прысутнічае на архіўных здымках і кадрах кінахронікі, але ў фільме няма выказванняў самога Алеся, апроч апошняга слова ў судовай зале. І ўсё ж ён прамаўляе да нас – вуснамі сваёй жонкі, якая распавядае, чаму Алесь абраў у жыцці беларускі шлях, чаму заняўся абаронаю людзей ад посткамуністычных уладаў, як паступова прызвычайваўся да думкі, што і сам станецца ахвяраю рэпрэсіяў, як жыў з усведамленнем непазбежнасці гэтага. Які кошт апроч свабоды даводзілася плаціць яму штодня, і што азначае быць побач з такім чалавекам?

«Калі мы чытаем, што «Вясна» дапамагае рэпрэсаваным, за гэтым не стаіць ніякіх эмоцыяў. З такіх радкоў цяжка зразумець: што перажывае чалавек, калі яго звальняюць з працы, якая ёсць ягоным пакліканнем, што азначае застацца без сродкаў да існавання толькі праз тое, што ты думаеш, як не дазваляецца? У якую асабістую трагедыю ператвараецца кампанія цкавання ў невялікай вёсцы? А як можна ўвесь час жыць з думкаю, што вось-вось да цябе ў хату пагрукаюцца, а мужа пасадзяць? Што значыць штодня чакаць мужа з працы і не ведаць, ці ён вернецца, пры гэтым цалкам яго падтрымліваючы? Я намагалася паказаць у гэтым фільме чалавека», - цытуе рэжысёрку сайт тэлеканала.

На "Белсаце" выйшаў фільм пра Алеся Бяляцкага і дзейнасць "Вясны"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international