На Шклоўшчыне прымусовую працу збіраюцца зрабіць нормай

2013 2013-01-05T21:25:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-sneg-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прафілактычная акцыя пад назвай “працатэрапія” была праведзена ў Шклове ў адзін са снежаньскіх дзён. Падчас акцыі, якую праводзілі супрацоўнікі Шклоўскага РАУС сумесна з УКП “Жылкамгас” і упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне мясцовага райвыканкама, 27 чалавек непрацуючых людзей, якія знаходзяцца на прафілактычных уліках у РАУС, прымусілі прыбіраць снег на прыдамавых тэрыторыях горада Шклова.

Пра праведзеную акцыю паведаміла шклоўская раённая газета “Ударны фронт” (№ 1 ад 5 студзеня 2013 года). Па словах карэспандэнта газеты, мэта дадзенай акцыі – “прапаганда працоўнай дысцыпліны сярод непрацуючых асоб, нежадаючых паўнавартасна працаваць на карысць грамадства, знаходзячыхся на прафілактычных уліках у РАУС. Як правіла, гэта людзі, злоўжываючыя спіртнымі напоямі, здзейсніўшыя правапарушэнні і раней судзімыя”.

Пасля “працатэрапіі” паднявольных працаўнікоў сабралі ў актавай зале мясцовага РАУС, дзе райвыканкамаўскія і міліцэйскія чыноўнікі, пракурор Шклоўскага раёна, распавядалі ім пра праблемы п’янства, асацыяльных паводзін, дармаедства і заклікалі прысутных змяніць свой лад жыцця і поўнавартасна працаваць. Кіраўніцтвам РАУС і пракурорам раёна былі вынесены афіцыйныя папярэджанні аб недапушчэнні паўторных парушэнняў, а таксама выдадзены накіраванні для працаўладкавання ў арганізацыях Шклова і Шклоўскага раёна.

Як піша “Ударны фронт”, у Шклоўскім РАУС адзначылі, што такія “прафілактычныя мерапрыемствы” плануецца праводзіць штотыднёва. Верагодна, чыноўнікам і міліцыянерам на малой радзіме Аляксандра Лукашэнкі спадабалася выкарыстанне сацыяльна неабароненых людзей у якасці дармавой рабочай сілы на складаных участках.

Нагадаем, што напрыканцы лістапада ў Шклове ў межах акцыі “Крок насустрач”, накіраванай на сацыяльную адаптацыю раней судзімых жыхароў раёна, усіх раней судзімых асоб, прысутных на сустрэчы, адправілі без іх згоды на “дабрачынныя” работы – прымусілі прыбіраць тэрыторыю гарадскога парку. Тады было аб’яўлена, што падобныя акцыі будуць праводзіцца штомесячна. Аднак выкарыстанне дармавой рабочай сілы вельмі спадабалася шклоўскім чыноўнікам і міліцыянерам, і яны вырашылі накіроўваць людзей на прымусовыя працы штотыднёва, значна пашырыўшы іх кола.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international