Да Андрэя Гайдукова , якога вінавацяць у "здрадзе дзяржаве", не пускаюць адваката

2013 2013-01-04T15:37:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/anrey-gajdukou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Адвакат двойчы спрабаваў трапіць да наваполацкага моладзевага актывіста, якога трымаюць у мінскім СІЗА КДБ і вінавацяць у супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі. Прычына адмовы для сустрэчы – адсутнасць вольных памяшканняў.

Інакш кажучы, дазвол на сустрэчу атрыманы, але скарыстацца ім немагчыма, гаворыць маці затрыманага актывіста Вольга Гайдукова. Яна непакоіцца за сына, бо ўжо доўгі час не мае пра яго аніякіх звестак: напрыканцы снежня Андрэя Гайдукова перавезлі ў Мінск з віцебскага СІЗА, а маці даведалася пра гэта толькі праз некалькі дзён. Адвакат сына не паспеў з ім сустрэцца ў Віцебску, а цяпер не мае магчымасці зрабіць гэта і ў Мінску.

 

Андрэй Гайдукоў змешчаны ў СІЗА КДБ ужо другі раз: ад пачатку яго адвезлі туды адразу пасля затрымання ў Віцебску 8 лістапада мінулага году. Недзе праз месяц яго перавялі ў віцебскі СІЗА, потым зноў накіравалі ў Мінск.

Тлумачэнняў такім пераводам Вольга Гайдукова не мае. Але ў лістах ад Андрэя, атрыманых раней, яна прачытала яго словы пра фальсіфікацыі, якія чыняцца вакол ягонай справы.

Супраць Андрэя Гайдукова распачата крымінальная справа паводле артыкула 356 "Здрада дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасці".  Напрыканцы снежня на допыт да віцебска следчага Алега Барысевіча быў выкліканы яшчэ адзін наваполацкі актывіст, прыхільнік стварэння партыі БХД Ілля Багданаў. Падчас допыту Багданаву было абвешчана, што яго пераводзяць са сведак у статус падазраванага па гэтай "шпіёнскай" справе.

Ніякіх афіцыйных звестак пра расследванне КДБ не паведамляе. Сваякі і знаёмыя Андрэя Гайдукова перакананыя, што абвінавачанне ў шпіянажы абсурднае. Яны мяркуюць, што ціск на Гайдукова звязаны з яго апазіцыйнымі поглядамі і грамадскай дзейнасцю. Непасрэдна перад арыштам хлопец рыхтаваў дакументы на рэгістрацыю ў Наваполацку суполкі "Саюз маладых інтэлектуалаў", раней "людзі ў цывільным" яго неаднаразова папярэджвалі пра "непрыемнасці", калі ён не ўтаймуе сваёй актыўнасці.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international