На "Белсаце" - прэм'ера фільма пра Алеся Бяляцкага

2013 2013-01-04T12:25:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiackitv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Дакументальны фільм "Вясна" можна будзе ўбачыць у нядзелю, 6 студзеня, у 18.10.

Фільм распавядае пра лёс і працу старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага, а таксама пра тых людзей, якім арганізацыя дапамагала адстойваць свае правы.

Вольга Швед, рэжысёрка: «Гісторыя найноўшай Беларусі – гэта гісторыя рэпрэсіяў. Кожная лёсавызначальныя падзея – выбары, павелічэнне коштаў, змена заканадаўства – сканчаецца рэпрэсіямі. Арганізацыя ж дапамогі рэпрэсаваным – у наўпроставай канфрантацыі з рэпрэсіўнымі органамі. Такім чынам, Алесь Бяляцкі стаўся у пэўным сэнсе асабістым ворагам Аляксандра Лукашэнкі. Бо ўсведамляючы, што ў выпадку праблемаў табе ёсць каму дапамагчы, перастаеш баяцца сказаць, што думаеш, ці пайсці на акцыю пратэсту».

Арганізацыя дапамогі рэпрэсаваным «Вясна’96» узнікла ў 1996-м, праз два гады пасля таго, як Лукашэнка зрабіўся прэзідэнтам.

Фільм паказвае гісторыю праваабарончага цэнтру на фоне найноўшай гісторыі Беларусі. Цэнтральная постаць стужкі – Алесь Бяляцкі, ён прысутнічае на архіўных здымках і кадрах кінахронікі, але ў фільме няма выказванняў самога Алеся, апроч апошняга слова ў судовай зале. І ўсё ж ён прамаўляе да нас – вуснамі сваёй жонкі, якая распавядае, чаму Алесь абраў у жыцці беларускі шлях, чаму заняўся абаронаю людзей ад посткамуністычных уладаў, як паступова прызвычайваўся да думкі, што і сам станецца ахвяраю рэпрэсіяў, як жыў з усведамленнем непазбежнасці гэтага. Які кошт апроч свабоды даводзілася плаціць яму штодня, і што азначае быць побач з такім чалавекам?

«Калі мы чытаем, што «Вясна» дапамагае рэпрэсаваным, за гэтым не стаіць ніякіх эмоцыяў. З такіх радкоў цяжка зразумець: што перажывае чалавек, калі яго звальняюць з працы, якая ёсць ягоным пакліканнем, што азначае застацца без сродкаў да існавання толькі праз тое, што ты думаеш, як не дазваляецца? У якую асабістую трагедыю ператвараецца кампанія цкавання ў невялікай вёсцы? А як можна ўвесь час жыць з думкаю, што вось-вось да цябе ў хату пагрукаюцца, а мужа пасадзяць? Што значыць штодня чакаць мужа з працы і не ведаць, ці ён вернецца, пры гэтым цалкам яго падтрымліваючы? Я намагалася паказаць у гэтым фільме чалавека», - цытуе рэжысёрку сайт тэлеканала.

Прэм’ера дакументальнага фільму «Вясна» – 6 студзеня у 18:10. Пасля прэм’еры фільм можна будзе паглядзець на сайце Белсата.

На "Белсаце" - прэм'ера фільма пра Алеся Бяляцкага

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international