Часопіс Аrche - новая спроба рэгістрацыі

2013 2013-01-04T12:10:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/arche1.jpg

Учора прадстаўнік рэдакцыі гісторык Алесь Пашкевіч занёс у Мінінфармацыі дакументы на рэгістрацыю. За апошнія два месяцы гэта другая спроба аднавіць ліцэнзію выдання.

Па словах Пашкевіча, значных зменаў у канцэпцыі выдання не плануецца:"Нейкіх радыкальных пакуль не плануецца. А там — пажывем-пабачым. Усё залежыць ад таго, наколькі нам удасца і ў якім фармаце аднавіць працу".

Прадстаўнік рэдакцыі Алесь Пашкевіч падаў дакументы ў Міністэрства інфармацыі і кажа, што ніякіх пытанняў у Міністэрстве не ўзнікла, дакументы прынялі, цяпер на працягу месяца трэба чакаць адказу.

У сувязі з тым, што папярэдняя спроба рэгістрацыі была няўдалай, цяпер давялося ўнесці ў дакументацыю пэўныя змены, - кажа Алесь Пашкевіч: "Падалі пакет дакументаў. У адпаведнасці з пажаданнем Міністэрства інфармацыі зноў падалі дакументы на перарэгістрацыю. Ніякіх пытанняў да нас не ўзнікла, прынялі".

Нагадаем, што праблемы ў часопіса пачаліся ў верасні 2012 года. Рэдактара выдання Валерыя Булгакава абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. У кастрычніку ў яго дома арыштавалі больш за 5000 асобнікаў кніг, а ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў выклікалі заснавальніка Arche Андрэя Дынько. Пасля гэтага Булгакава вызвалілі ад пасады рэдактара, каб выратаваць часопіс. Тым не менш у той жа дзень ДФР заблакаваў рахункі выдання.

Новым рэдактарам часопіса хацелі зрабіць Пашкевіча. Але Мінінфармацыі заявіла, што ён не пасуе патрабаванням, якія ставяцца перад такой пасадай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства