viasna on patreon

Слонімцы атрымалі паштоўку ад Зміцера Дашкевіча

2013 2013-01-03T20:42:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dash-pashtouka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слонімскія сябры БХД атрымалі паштоўку ад палітычнага вязня Зміцера Дашкевіча, які знаходзіцца за кратамі ў Гродне. Зміцер напісаў: “Сябры! Дзякуй Вам вялікі за Віншаванні. Таксама рады Віншаваць Вас з Раством і Новым годам! Няхай Новы 2013 год станецца для Вас годам вялікіх у ім адкрыццяў і перамогаў. А хто перамагае свет, калі не той, хто верыць, што Ісус ёсць Сын Божы”. Нагадаем, што перад Новым годам слонімцы падпісалі ўсім беларускім палітвязням лісты, у якіх павіншавалі іх з надыходзячымі святамі, а таксама пажадалі найхутчэйшага вызвалення з-за кратаў. Кіраўнікі слонімскіх суполак дэмакратычных партый таксама асобна даслалі ўсім палітзняволеным віншавальныя паштоўкі. Адказ прыйшоў пакуль толькі ад Зміцера Дашкевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства