Працягваецца судовы пераслед “Добрай волі”

2013 2013-01-03T11:32:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/leanid-skarabahaty.jpeg
Старшыня грамадскага аб’яднання “Добрая воля” Леанід Скарабагаты

Старшыня грамадскага аб’яднання “Добрая воля” Леанід Скарабагаты

Грамадскае аб’яднанне “Добрая воля” збіраецца склікаць новы сход, каб бараніць свае правы.

Мінюст ужо патрабаваў ад арганізацыі склікаць чарговы сход, прызнаўшы мінулы сход незаконным. Чыноўнікі не мелі магчымасці пракантраляваць, ці сход сапраўды адбыўся. Але апошні сход, пра які было вядома за тыдзень, яны праігнаравалі, паведаміў старшыня грамадскага аб’яднання Леанід Скарабагаты:

- Плануем зараз правесці яшчэ трэці сход, мы ўсё ж такі спадзяемся, што яны прыйдуць, бо ў нас таксама да іх шмат пытанняў. Мы запрашалі прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі, як рэгіструючы орган, а таксама прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, як ініцыятараў пераследу. 

Грамадскае аб’яднанне “Добрая воля” спецыялізуецца на абароне правоў дзяцей, у прыватнасці дзяцей-сірот. У 2011-2012 сябрамі грамадскага аб’яднання былі выяўлены злоўжыванні і правапарушэнні, якія былі дапушчаныя ў дачыненні да прыёмных сем’яў і дзяцей-сірот службовымі асобамі Міністэрства адукацыі. 

Судовы пераслед “Добрай волі” працягваецца з мая мінулага года па скарзе Мінадукацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international