Андрэй Стрыжак спрабуе высветліць: хто і з якой мэтай даследаваў яго ноўтбук

2012 2012-12-31T10:49:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/andrei-stryzhak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Стрыжак.

Андрэй Стрыжак.

Каардынатар маладзёвай сеткі незалежнага прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак плануе звярнуцца з запытам у Гомелькую мытню, каб разабрацца, з якой мэтай у яго быў канфіскаваны ноўтбук на мяжы, хто і што там шукаў, і ці знайшоў «крамолу». Нагадаем, 21 лістапада па вяртанні з Украіны, дзе маладзёвы лідар ўдзельнічаў у двух семінарах – прафсаюзным і па правах чалавека, на мяжы ў яго правялі дагляд, вынікам якога стала канфіскацыя ноўтбука.

«Шукалі магнітныя носьбіты інфармацыі і фінансавую дакументацыю, аб гэтым я даведаўся, заўважыўшы такі запіс ў распараджэнні кіраўніцтва на дагляд. Забралі толькі ноўтбук. Мне патлумачылі, што ноўтбук канфіскаваны ў сувязі з праверкай на наяўнасць інфармацыі, забароненай для перамяшчэння праз мяжу Мытнага саюзу. Праверка ішла недзе да 15 снежня, і потым я яго забраў у Гомельскай мытні. «Ну як, праверылі? - спытаўся я ў іх. Яны адказалі, маўляў, гэта не мы правяралі, а ў кнізе, дзе я распісваўся, што забраў свой ноўтбук, я заўважыў, што ноўтбук прыбыў да іх назад на мытню з УКДБ па Гомельскай вобласці. Я зараз планую падаць заяву ў мытню з просьбай патлумачыць, што яны там знайшлі ці не знайшлі, і чаму шукалі, і што менавіта. Ніякіх мне дакументаў не прадставілі, проста аддалі і ўсе. Візуальна ён працоўны, але наўрад ці я буду ім карыстацца», - зазначыў Андрэй Стрыжак.

Калі мытня «атфутболіць» яго запыт, актывіст звернецца і ў іншыя структуры, якія займаліся праверкай яго ноўтбука.

Яго актыўнасць як маладзёвага лідара незалежнага прафсаюза не засталася па-за ўвагай і падатковай. Яшчэ ў верасні Андрэй Стрыжак і яго бацька атрымалі паведамленні з падатковай з патрабаваннем патлумачыць свае прыбыткі. «Бацька мой, з якім мы вядзём сумесную гаспадарку, падатковы рэзідэнт РФ, і зараз ён збірае даведкі. А наконт мяне падатковая накіравала запыт па месцу маёй працы ў незалежны прафсаюз РЭП, наконт маіх прыбыткаў за апошнія 10 гадоў, але я там працаўладкаваны толькі 2 гады. Чым гэта скончыцца – пакуль невядома», - дадаў суразмоўца.

Ён такія дзеянні прадстаўнікоў розных структур расцэньвае як комплексны ціск на незалежны прафсаюз РЭП і як адпрацоўку актыўных людзей – тых, хто можа ўплываць на грамадскую думку.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international