viasna on patreon

Нацыяналізацыя грамадзкіх аб’яднаньняў. 30 ліпеня 2003 года Прэзідэнт падпісаў Указ № 335 "Аб рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадзкіх аб'яднаньнях".

2003 2003-08-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтым актам у краіне легалізуецца існаваньне псэўда-грамадзкіх арганізацыяў,
якія цалкам знаходзяцца пад кантролям дзяржавы і ажыцьцяўляюць дзяржаўную
палітыку ў недзяржаўным сэктары.

Мэтай выданьня новага Ўказу аб'яўленае "павышэньне эфэктыўнасьці дзейнасьці
НЕКАТОРЫХ (выдзелена намі) некамэрцыйных арганізацыяў,
якія выконваюць дзяржаўна-значныя задачы".

Такім чынам, заканадаўча замацаванае падзяленьне грамадзкіх аб'яднаньняў
на прадзяржаўныя (афіцыйныя прафсаюзы, БРСМ, піянэры, Беларускі саюз журналістаў,
некаторыя спартовыя арганізацыі і інш.) і тыя, яыя дзейнасьць не прымаецца і
не падтрымліваецца дзяржавай. Трэба меркаваць, да апошняга віда адносяцца ўсе
тыя арганізацыі дэмакратычнага накірунку, якія прынята называць "трэцім сэктарам".
У Беларусі складаецца ўнікальнае становішча, калі дэ-юры прызнаецца
існаваньне GNGO (дзяржаўных недзяржаўных арганізацыяў), якія служаць для
накіраваньня грамадзкай актыўнасьці ў рэчашча, патрэбнае дзяржаве. Грамадзкая
дзейнасьць, якая па вызначэньні мае спантанны характар, будзе ў нашай краіне
кіравацца і кантралявацца дзяржавай яшчэ ў большай ступені.

Ва Ўказе адзначаецца, што стварэньне дзяржаўных грамадзкіх аб'яднаньняў будзе
адбывацца шляхам рэарганізацыі існуючых грамадзкіх аб'яднаньняў па рашэньні яе
заснавальнікаў і на ўмовах, вызначаных Урадам.
Да 1 студзеня 2004 года Ўраду Рэспублікі Беларусь даручана распрацаваць закон
аб дзяржаўных грамадзкіх аб'яднаньнях, забяспечыць унясеньне зьменаў у
заканадаўства ў адпаведнасьці з дадзеным указам і прыняць меры па рэалізацыі
дадзенага Ўказа. Трэба меркаваць, што мерамі па рэалізацыі Ўказа стане
паскоранае стварэньне новых псеўда-грамадзкіх аб'яднаньняў на базе ўжо існуючых
прадзяржаўных арганізацыяў.

Юрка Чавусаў
Выканаўчае бюро Асамблеі НДА

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства